Важнае
Як беларуская дыяспара на чале з Аляксандрам Надсанам дапамагала ахвярам Чарнобыля
26 красавіка 1986 года на чацвёртым энэргаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася буйная аварыя. Больш за 70% радыёактыўнага пылу выпала на тэрыторыю Беларусі. Па інцыятыве айца Аляксандра Надсана ў Лондане быў створаны камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі. Камітэт збіраў ахвяраванні і дастаўляў гуманітарныя грузы з лекамі ў Беларусь, арганізоўваў аздараўленне беларускіх дзяцей у Вялікабрытаніі. Як гэта было і з якімі цяжкасцямі і рэпрэсіямі сутыкаўся айцей Надсан і сябры камітэта.
Калумністыка
Псіхолаг: «У беларускіх школах наўмысна выхоўваецца адсутнасць самастойнасці»
Псіхолаг Вольга Вялічка — пра ідэалогію ў школах і яе наступствы. Псіхолаг лічыць, што ідэалогія ў школах уплывае на дзяцей наступным чынам: дзеці не маюць пачуцця бездапаможнасці, і ўсе карцінкі з вайны, запужванне, калі сілавікі прыходзяць у школы, разбіраюць аўтаматы, калі адбываюцца паказальныя судовыя выступы — гэта адлюстроўваецца на ўяўленні дзяцей, і гэта надоўга.
Каліноўскі, Геніюш, Быкаў... Што адбудзецца, калі ў нас адбяруць галоўныя імёны беларускай незалежнасьці
Новапрызначаны дырэктар Нацыянальнае бібліятэкі рэжымны прапагандыст Гігін вырашае, як беларусам ставіцца да Кастуся Каліноўскага, Ларысы Геніюш і Васіля Быкава, піша Сяргей Дубавец на «Радыё Свабода». Гучыць, мякка кажучы, кур’ёзна, бо ацэнку названым асобам даўно далі і ўлады, і навука, і людзі. Яны — у кантэксьце Канстытуцыі Беларусі як незалежнай дзяржавы, а таму спробы зацерці іх ідуць на шкоду беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці
На фестывалі дзяўчына заплакала: «Чаму яны тут, а не на вайне?..»
Улетку 2015-га мой сябар толькі вярнуўся ў Кіеў з Усходу і злавіў дэпрэсію. Не ад перажытага і пабачанага. Але ад таго, што Кіеў жыве фестывалямі, новымі кавярнямі, а ў «качалках» поўна мужыкоў. Калі старэйшы таварыш-украінец патлумачыў, што на Траешчыне пілі і будуць піць заўжды — таго троху адпусціла...
Вандруем разам
Вандроўка скрозь часы і геаграфію. Чым прываблівала беларускіх пісьменнікаў Сакартвэла?
Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларусы едуць адпачываць у Сакартвэла. Прычын для гэтага шмат. Краіна прыцягвае нас не толькі экзатычнай прыродай і пяшчотным кліматам, але і гасціннасцю, якой заўжды славіліся картвэлы. Дзякуючы гэтаму артыкулу вы зможаце па-новаму зірнуць на краіну праз малавядомыя старонкі нашай беларускай гісторыі і яе выбітных дзеячаў.
7 прычын наведаць Глыбокае
Завітаць у Глыбокае варта хаця б дзеля таго, каб адчуць дух сапраўднага беларускага мястэчка. Старажытныя храмы тут суседнічаюць з абсалютна сучаснымі кавярнямі са смачнай кавай, як раней з аўстэрыямі для падарожнікаў, гандлёвыя традыцыі на старажытным шляху з Вільні на Полацак сёння ўвасобіліся ў безлічы дробных крамак, колькасць якіх на няпоўных 20 000 месцічаў сапраўды ўражвае. Тут проста на вуліцы можна пачуць беларускую мову ў нязмушанай гаворцы мінакоў ды атрымаць зніжку ці пачастунак за замову па-беларуску. Чаму варта наведаць Глыбокае і чым там заняцца, распавядаем у нашым гайдзе
Маршрут па беларускіх мясцінах Рыгі. Частка І.
У сённяшняй вандроўцы прапануем выправіцца на шпацыр па Старой Рызе ды наведаць будынкі, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут пабачым месца, дзе ўпершыню быў узняты бел-чырвона-белы сцяг у горадзе, будынкі, дзе месцілася вайскова-дыпламатычная місія БНР, беларускія навучальныя ўстановы, друкаваліся беларускія перыядычныя выданні ды кнігі, адбываліся імпрэзы, спектаклі і іншыя значныя для беларусаў падзеі.
Афіша
Навіны "Будзьма"
Якія кнігі чытала шляхта? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру
Ці кожны шляхціц любіў чытаць? А шляхцянка? Адкуль бралі новыя кнігі, газеты, часопісы? Як захоўвалі забароненую літаратуру? Навошта чыталі ўголас? Ці кожная сядзіба мела вялікі кнігазбор? Урэшце, які лёс чакаў шляхецкія бібліятэкі?
Кароль ці блазн? Самы экстравагантны з Радзівілаў — Пане Каханку. Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру
Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. П’янкі, паляванні, балі, мядзведзі, тролінг першых асобаў, хамства...